?

Log in

No account? Create an account
красназнамённый 104й гвардии участок :) - please, mind the gap between the train and the platform [entries|archive|friends|userinfo]
kauboj

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

красназнамённый 104й гвардии участок :) [Снж. 23, 2010|03:09 am]
kauboj
[Tags|, , ]
[Цяпер грае |IGGY POP A Million in Prizes- The Anthology Disc 1 - Lust for Life]


уфф, дабраўся да жж.

burbalka ужо напісала пра тое як феерычна мы змагаліся за падлік галасоў на 104 участку Маскоўскага раёна Менску. У meliashkevich  можна знайсьці таксама апісаньне таго што адбывалася.

Калі тэзісна: У камісіі быў прадстаўнік Партыі БНФ - div4ina_is  (у яе дарэчы таксама пачытаць можна пра падзеі). Яна хацела скарыстацца правам падпісваць бюлетэні на абароце (там дзе не меньш за два подпісы члена камісіі мусяць быць - але закон дазваляе і больш). З-за гэтага яе старшыня камісіі фактычна адхіліў ад працы - не запрашаў на пасяджэнні, нават на датэрміновым галасаванні не дапускаў да спісаў выбаршчыкаў, не дапускаў да выдычы бюлетэняў. Агулам на датэрміновым галасаванні праз скразное назіраньне была зафіксаваная перавышэньне яўкі па пратаколу за фактычную на некалькі дзесяткаў чалавек. Але гэта дробязі - у асноўны дзень галасавання перавышэньне яўкі па спісах за фактычную склала больш за чатырыста  чалавек. Пры гэтым, ясна, круцілі не толькі яўку: у чатырох выпадках людзі, якія прыйшлі на участак, прабачылі, што насупраць іх прозвішчаў стаяць ужо поддпісы як быццам бы яны прагаласавалі датэрмінова (у нас атрымалася ўзяць пісьмовыя сьведчаньні гэтых людзей, так што справу будзем шчэ весьці).

Такім чынам, пры відавочным і зафіксаваным сьведчаньні маніпуляцыяў з бюлетэнямі, спісамі і подпісамі, падлік галасоў абяцаў быць цікавай справай. Насамрэч было феерычна - лічылі да гадзіны ночы, са скандаламі, крыкамі, прыездам дадатковых нарадаў мянтоў, істэрыкай старшыні камісіі і перааапранутых амапаўцаў (ціпа назіральнікі ад сацыяльна-спартовай партыі) прысутнага  дэпутата палаты прадстаўнікоў (напрыканцы ціха сліняла, пабачыўшы што справа не выгарае). Па канцоўке фальсіфікатары так і не здолілі прывесьці ў адпаведнасьць лічбы ў пратаколе фактычна наяўным бюлетэням. Ясна, што ўкід быў, прычым значны і неаднаразовы- але давесьці да заплянаванай колькасьці яны не здолілі. У выніку па пратаколе (асобнік якога маецца на руках) камісія па гэтым участку выдала 1952 бюлетэні, а ў скрыні было знойдзена 1470 штук. Калі верыць пратаколу, то 482 бюлетэні грамадзяне атрымалі, але ў скрыні не кінулі :) Разам з шматлікімі заявамі грамадзян пра тое што за іх нехта ўжо паставіў подпіс аб атрыманні бюлетэня - карціна фальсіфікацыі выглядала відавочнай.

Так што скандаал трэба было выпраўляць. Для гэтага спатрэбілася ўмяшальніцтва Цэнтральнай камісіі: На избирательном участке № 104 Московского района Минска будет проведен пересчет бюллетеней для голосования. Об этом БелаПАН сообщил секретарь Центризбиркома Николай Лозовик.

Зразумела, што нашае права сачыць за перападлікам было для іх як костка ў глотцы. Так што патрапіць туды ў нас не атрымалася. Па ўскосных зьвестках з таго боку барыкадаў, "перападлік" (а дакладнгей зразумелыя мерапрыемствы для таго каб ён прывёў да належнага выніку) быў здзейсьнены 21 сьнежня ўвечары - така што імпрэза 22 сьнежня ў адміністрацыі маскоўскага раёна была адно што фармальнасьцю. Але нават на яе нас не паклікалі і зрабілі ўсё таемна.

Сёньня div4ina_is   была запрошаная на разгляд ранейшай скаргі (іх там было намі пададзена шмат) у гарадскую камісію. І хоць прадметам скаргі было датэрміновае галасаваньне, было ясна, што нам там пакажуць фокус з лічбамі.

Карацей - вось асноўныя вынікі перападліку:

                                      
                       першасны пратаколпратакол перападліку
прыняло ўдзел у выбарах
(тобок выдадзена бюлетэняў)
19521952
Кастусёў1616
Лукашэнка906906
Міхалевіч1122
Някляеў6585
Раманчук5797
Рымашэўскі2448
Саннікаў255255
Статкевіч2639
Ус1010
Цярэшчанка1425
Супраць усіх61424
Несапраўдныя2525
Такім чынам - агульная колькасьць знойдзеных у скрынях бюлетэняў
14701952

Я быў такі шчаслівы, што ў іх нарэшце ўсё сайшлося :)

Прычына разыходжаньня: "У выніку канфліктнай сітуацыі на участку пры запаўненньні пратакола адбылася чыста матэматычная памылка і старшыня камісіі не палічыў адзін са стосаў бюлетэняў". гыгы. Штопразда, у іх не хапіла нахабства казаць пра парушэньні з нашага боку - прсота кажуць што крыкі былі і шум. А, пазітыўная навіна: па словах старшыні райннай камісіі, старшыня нашай участковай камісіі з таго дня на працу не выходзіць - здароўе :)

Ад імя камандаванія выношу блаадарнасьць сабе самому ды ўсім фрэндам, задзейнічаным у аперацыі "Ангар-104":

div4ina_is
meliashkevich 
burbalka
kauboj 
ja000 
m_shkodnica 
randooom 
ales_kalita 
zalgiris 

Было яшчэ некалькі назіральнікаў, абсешнікі і канешне ж  "свабодная прэса". Але асноўную ударную сілу нашай "свінні" складаў зводны батальён ЖЖістаў, якія ў бліскучым стылі здолілі пераіграць зборную брсм ды белай русі з пріданнымі яму для ўзмацненьня спалучэньнямі прадстаўнікоў працоўных калектываў і двума лінкорамі дэпутатамі. Так што Ліпковіч няправы - у ЖЖ ёсьць нейкая палітычная сіла!

Можна канешне аналізаваць чаму яны не ўсе лічбы прыпісалі ў супраць усіх а нешта дакінулі Раманчуку ды іншым - але неяк мне не ахота займацца зараз гаданьнем на лічбах гэтага генератара выпадковых лічбаў.




СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: ja000
2010-12-23 05:09 am (UTC)
мы добра спрацавалі :) прафесійна :)
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: andrey_rozum
2010-12-23 06:01 am (UTC)
Молодцы
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: m_panin
2010-12-23 10:05 am (UTC)
гэта мой участак
і дзякуй вам вялікі.
можа зрабіць якую кароткую ўлётку ды раскідаць па паштовых скрынях?
а то жж харашо, але ёсць яно не ва ўсіх.
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: ja000
2010-12-23 10:38 am (UTC)
мы зробім матэрыялы,проста пакуль заняты перадачкамі, таму не хапае часу ўсё падрабязна апісаць і аформіць.
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: burbalka
2010-12-23 12:16 pm (UTC)
так, гэта было б супер. закідаць увесь участак інфой, што галасы скралі.
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: malishevsky
2010-12-23 11:53 am (UTC)
Круто!
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: plaschinsky
2010-12-24 08:44 am (UTC)
супер, малайцы! рэспект!
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: burbalka
2011-01-02 07:51 pm (UTC)
Polling station #104
There was a representative of the Belarusian Popular Front party in the comission - div4ina_is. She wanted to use her right to sign bulletins from the reverse (to see afterwards if they are authentic). After that chief of commission isolated her from work - she was not invited for the sessions, even during voting in advance he didn't allow her to see lists of electors, didn't allow to give bulletins. According to observers during voting in advance quantity of those who vote were some tens less than it was noted in final protocol. But that's nothing, because at the main day of voting excessing of electors listed by commission in comparison with actual data registered by observers was more than 400 people. Some people who came to the polling station had seen that near their names signature was already put as they voted Dec. 17th. Some complaints were made.

Counting of voted lasted till 1 a.m. (while in other polling stations eveything was finished at 9 p.m. There were scandals, shouts, additional team of militia, histerics of the chief, militia dressed in civil (and camouflaged as observers from Social-Sport party), present member of parliament Shylava (who left before the end). In the result falsificators couldn't fix numbers in protocol and counted bulletins. It is evident, that they add some bulletins not once (packs of bulletins were detected), but they couldn't reach planned numbers. In the result, in protocol was noted that commission has given 1952 bulletins, but 482 bulletins were given and not put in the ballot box.

Next days re-count was made in higher commission Dec. 21(22) without presence of the observers. Further you can see data according to first and second protocols.

first protocol second protocol
Bulletins which were given 1952 1952
Kastusiou 16 16
Lukashenka 906 906
Michalevic 11 22
Niaklaieu 65 85
Ramanchuk 57 97
Rymasheuski 24 48
Sannikau 255 255
Statkevich 26 39
Us 10 10
Tsiarescanka 14 25
Agains all 61 424
Invalid 25 25
Total number
of actually found
bulletins 1470 1952
(Адказаць) (Thread)